Мэта: стварэнне ўмоў для самаразвіцця і самарэалізацыі асобы навучэнца, яго паспяховай сацыялізацыі, сацыяльна-педагагічная падтрымка станаўлення і развіцця высокамаральнага, адказнага, творчага, ініцыятыўнага, кампетэнтнага грамадзяніна
Задачы:
фарміраваць грамадзянскую і сацыяльную пазіцыю асобы, патрыятызм і нацыянальную самасвядомасць удзельнікаў адукацыйнага працэсу з дапамогай актывізацыі ідэалагічнай і выхаваўчай работы, фарміраваць талерантнае стаўленне;
удасканальваць мадэль арганізацыі дзейнасці ў шосты дзень тыдня праз прыцягненне бацькоў да ўдзелу ў стварэнні культурна-адукацыйнага асяроддзя школы, выкарыстанне новых форм фізкультурна-аздараўленчай работы;
развіваць творчы патэнцыял і лідэрскія якасці навучэнцаў праз комплексную падтрымку значных ініцыятыў удзельнікаў адукацыйнага працэсу і актывізацыю дзейнасці дзіцячых грамадскіх аб'яднанняў школы;
ствараць неабходныя ўмовы для захавання, умацавання і развіцця духоўнага, эмацыянальнага, інтэлектуальнага, асобаснага і фізічнага здароўя ўсіх суб'ектаў адукацыйнага працэсу;
падтрымліваць творчую актыўнасць навучэнцаў ва ўсіх сферах дзейнасці, актывізаваць работу вучнёўскага самакіравання, стварыць умовы для развіцця агульнашкольнага калектыву праз сістэму КТС;
удасканальваць сістэму сямейнага выхавання, спрыяць павышэнню адказнасці бацькоў за выхаванне і навучанне дзяцей.