Мероприятия шестого школьного дня за 2020/2021 учебный год

Мерапрыемствы шостага школьнага дня 22.05.2021

22.05.2021
22 мая адбылася акцыя «Квітней, родная школа». Дзеці разам з настаўнікамі з задавальненнем працавалі на школьнай тэрыторыі, упрыгожвалі яе, рабілі яшчэ больш утульнай.
развернуть

Мерапрыемствы шостага школьнага дня 10.05.2021

10.05.2021
Внутришкольные соревнования по легкой атлетике «Весна – пора спортивная!»
развернуть

Мерапрыемствы шостага школьнага дня 08.05.2021

08.05.2021
8 мая 2021 года в учреждении образования прошел Митинг-реквием «Их подвиг бессмертен в веках».
развернуть
 

Мы свято чтим память о героях, которые на рассвете 22 июня 1941 года приняли свой первый бой и, не выпустив из рук оружия, погибли на занятом рубеже. Десятки тысяч белорусов сражались на фронтах и в партизанских отрядах, трудились в тылах. Наш долг – помнить о погибших и проявлять неустанную заботу о ветеранах.

В этот знаменательный день октябрята нашей пионерской дружины имени Лизы Чайкиной впервые произнесли слова торжественного обещания, и на шее у них заалели красно-зеленые галстуки.

Учащиеся почтили память защитников Отечества и возложили цветы к памятнику погибших односельчан в годы войны.

свернуть

Мерапрыемствы шостага школьнага дня 24.04.2021

24.04.2021
24 красавіка прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя "Чарнобыль: скрозь прызму дзесяцігоддзяў", прысвечаная 35-годдзю з дня аварыі на Чарнобыльскай АЭС і пачатку ліквідацыі яе наступстваў.
развернуть

Мерапрыемствы шостага школьнага дня 17.04.2021

17.04.2021
Республиканский субботник
развернуть

Мерапрыемствы шостага школьнага дня 10.04.2021

10.04.2021
10 красавіка праўшоў Дзень здароўя.
развернуть

Сонечнае надвор’е прыдало бадзёрасці, добрага настрою і спрыту. Дзеці з задавальненнем спаборнічалі, бегалі, гулялі з мячом у розныя гульні. Традыцыйна Дзень здароўя закончыўся сяброўскім чаяпіццем.

свернуть

Мерапрыемствы шостага школьнага дня 03.04.2021

03.04.2021
3 красавіка была праведзена віктарына «Казкі майго дзяцінства».
развернуть

На мерапрыемстве дзеці ўспаміналі казкі і казачных герояў, гулялі ў гульні, расказвалі свае любімыя казкі, адпачылі разам з казкай.

 

 

свернуть

Мерапрыемствы шостага школьнага дня 27.03.2021

27.03.2021
27 сакавiка ва ўстанове адукацыі прайшлі ток-шоу «Мая прафесія- фінансіст» і гульня-падарожжа «У казачны лес за пакупкамі».
развернуть

Гульня-падарожжа «У казачны лес за пакупкамі».

Для таго каб правільна распараджацца грашыма, дзеці адправіліся ў казачны лес, дзе іх чакалі героі адной з казак. Рабяты ў гульнявой форме вучыліся ўлічваць важнасць і неабходнасць пакупкі, развівалі сваю фінансавую граматнасць.

 

Ток-шоу «Мая прафесія- фінансіст»

 

 

свернуть

Мерапрыемствы шостага школьнага дня 20.03.2021

20.03.2021
Гульнявая праграма “Востраў бяспекі”
развернуть

Мерапрыемствы шостага школьнага дня 13.03.2021

13.03.2021
Ужо традыцыя кожны год святкаваць Масленіцу ў нашай установе адукацыі.
развернуть
 

У час мерапрыемства і дзеці, і дарослыя яшчэ раз сустрэліся са звычаямі свайго народа і прынялі ўдзел у гульнях, зайгрышах і жартах. Разам спявалі масленічныя песні, вадзілі карагоды. Кульмінацыяй свята стала спальванне пудзіла Масленіцы.
Прайшлі стагоддзі. Але народнае свята, поўнае жартаў, гульняў і карагодаў, не сышло ў нябыт. Яно і цяпер асветлена радасным чаканнем блізкага цяпла, вясновага абнаўлення прыроды. Свята Масленіца ачышчае нашы душы і вяртае добры настрой.

 

 

свернуть

Мерапрыемствы шостага школьнага дня 06.03.2021

06.03.2021
6 сакавіка адбыўся святочны канцэрт «Дорым мамам падарункі», прысвечаны Міжнароднаму жаночаму Дню
развернуть

Мерапрыемствы шостага школьнага дня 27.02.2021

27.02.2021
27 лютага 2021 года была праведзена тэматычная гульня "Моладзь супраць наркотыкаў".
развернуть

Вучні з цікавасцю адказвалі на пытанні, шукалі выйсце са складаных жыццёвых сітуацый, выступалі з паведамленнямі. Веды, атрыманыя падчас мерапрыемства, дапамогуць падлеткам зрабіць правільны жыццевы выбар.

свернуть

Мерапрыемствы шостага школьнага дня 20.02.2021

20.02.2021
Трэнінг «Схільнасці і інтарэсы ў выбары прафесіі». Спартыўнае свята «Мужчынская размова»
развернуть

 

20 лютага адбылося спартыўнае свята “Мужчынская размова”.  Хлопчыкі з задавальненнем прынялі ўдзел у спартыўнай эстафеце. Астатнія навучэнцы падтрымлівалі іх і падарылі прыгожыя музычныя нумары.

свернуть

Мерапрыемствы шостага школьнага дня 13.02.2021

13.02.2021
Прайшла акцыя «Экалагічная кармушка», у якой прынялі ўдзел вучні 1-6 класаў. У рамках акцыі «Міншчына спартыўная» адбылася таварыская сустрэча па піянерболе сярод навучэнцаў малодшых класаў.
развернуть

Разумеючы, што зіма - суровы час года, а для птушак самая цяжкая пара, 13.02.2021 года ва ўстанове адукацыі прайшла Акцыя «Экалагічная кармушка», у якой прынялі ўдзел вучні 1-6 класаў

 

У рамках акцыі «Міншчына спартыўная» адбылася таварыская сустрэча па піянерболе сярод навучэнцаў малодшых класаў.

свернуть

Мерапрыемствы шостага школьнага дня 06.02.2021

06.02.2021
6 лютага адбылося мерапрыемства «Падарожжа ў краіну Шчаслівію».
развернуть

Што за краіна Шчаслівія? Вядома гэта Беларусь. Падарожжа прайшло на паравозіку па станцыях. Дзецям было вельмі весела і пазнавальна.

 

свернуть

Мерапрыемствы шостага школьнага дня 30.01.2021

30.01.2021
30 снежня прайшоў трэнінг сярод навучэнцаў 7-11 класаў «Прафілактыка булінга сярод падлеткаў». Для навучэнцаў пачатковых класаў была арганізавана завочная экалагічная экскурсія «Птушыныя галасы».
развернуть

Прайшоў трэнінг сярод навучэнцаў 7-11 класаў «Прафілактыка булінга сярод падлеткаў». У ходзе мерапрыемства былі сфарміраваны ўстойлівыя добразычлівыя адносіны ў групе падлеткаў. Навучэнцы набылі навыкі канструктыўна рэагаваць у канфліктнай сітуацыі, навыкі зніжэння агрэсіі.

 

Прайшла завочная экалагічная экскурсія «Птушыныя галасы».

Вучні пачатковых класаў падрыхтавалі цікавыя паведамленні пра зімуючых птушак нашай мясцовасці. Затым паглядзелі відэафільм «Зімуючыя птушкі», паслухалі іх галасы, адгадалі загадкі пра птушак. Вельмі зацікавілі дзяцей гульні «Пазнай птушку» і «Хто які голас падае», дзе патрэбна было пазнаць птушку па апісанні і, адпаведна,  па яе спевах. У заключэнне, склалі памятку «Як карміць зімуючых птушак». Мерапрыемства прайшло цікава і з карысцю для навучэнцаў!

 

свернуть

Мерапрыемствы шостага школьнага дня 23.01.2021

23.01.2021
23 студзеня ў 6 класе праведзена літаратурная гасцёўня “Інтэрнэт і маё здароўе”.
развернуть

 

Сустрэча праходзіла ў дружалюбнай атмасферы за кубачкам гарбаты. Дзеці рабілі паведамленні пра ролю інтэрнэта ў жыцці чалавека, зачытвалі вершы, замалёўкі пра карысць і шкоду “сусветнай павуціны”.Размаўляючы пра інтэрнэт і здароўе чалавека, вучні не імкнуліся рашыць праблему чалавецтва. Але, разважаючы, яны вучыліся чуць і слухаць адзін аднаго. У ходзе абмеркавання дзеці вучыліся жывым зносінам – менавіта таму, чаго ніякі камп’ютар не можа даць, таму, чаго сёння так не хапае многім з нас.

свернуть

Мерапрыемствы шостага школьнага дня 16.01.2021

16.01.2021
У 9 класе праведзены круглы стол "Правы падлетка".
развернуть

 Асноўная мэта мерапрыемства – паглыбленне першапачатковых уяўленняў дзяцей аб асноўных правах чалавека, дапамога навучэнцам усвядоміць узаемасувязь правоў і абавязкаў , фарміраванне ў падлеткаў адказнасці за свае ўчынкі, як неад'емнай ўмовы захавання іх правоў. Круглы стол дазволіў падлеткам бліжэй пазнаёміцца са сваімі правамі і абавязкамі, выслухаць даклады сваіх аднагодкаў, даведацца аб магчымых канфліктных сітуацыях, правапарушэннях і спосабах іх урэгулявання. Падводзячы вынікі мерапрыемства, удзельнікі прыйшлі да высновы, што кожнае дзіця мае не толькі правы, але і абавязкі перад грамадствам, аб неабходнасці ведання і выканання законаў і нормаў паводзін не толькі дарослымі, але і дзецьмі.


 

В рамках акции «Минщина спортивная» состоялось мероприятие «Веселая лыжня»

 

свернуть

Мерапрыемствы шостага школьнага дня 09.01.2021

09.01.2021
9 студзеня адбыўся Дзень здароўя.
развернуть

 Малодшыя школьнікі каталіся  на лыжах, тапталі “вясёлыя лабірынты”, гулялі ў снежкі. Старшакласнікі правялі першынства па лыжных гонках. Белы пульхны снег стварыў незвычайную прыгажосць і радасць для дзетвары. Дзень прайшоў цікава і захапляльна.

свернуть

Мерапрыемствы шостага школьнага дня 17.12.2020

17.12.2020
Напярэдадні новагодняга свята традыцыйна ў нашай установе адукацыі арганізавана выстава вырабаў да Новага года.
развернуть


Навучэнцы нашай школы, бацькі і настаўнікі прыклалі крыху фантазіі, гумару і любові - і атрымалася сапраўдная «Навагодняя казка».
Уражвалі сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю вырабы - гэта і мяккія цацкі, прыгажуні-елкі з агеньчыкамі, снегавікі, разнастайныя навагоднія вяночкі, казачныя сюжэтныя карціны. Работы былі выкананы з розных матэрыялаў: паперы, пластыліну, ваты, пенапласту, мішуры, нітак, стужак, пацерак, вушных палачак.
Мы выказваем падзяку дзецям, бацькам, педагогам, якія прынялі актыўны ўдзел у выставе

 

 

 

свернуть

Мерапрыемствы шостага школьнага дня 12.12.2020

12.12.2020
Вучні пачатковых класаў здзейснілі экскурсію ў зімовы лес, падчас якой вучыліся беражліва адносіцца да навакольнага свету, шанаваць усё жывое, ахоўваць багацці прыроды. Дзеці гулялі ў гульні, дыхалі свежым паветрам.
развернуть

 

Паміж вучнямі 7-8 класаў адбыўся шашачны турнір

свернуть