НАУЧНОЕ ОБЩЕСТВО УЧАЩИХСЯ

ПАЛАЖЭННЕ аб навуковым таварыстве навучэнцаў дзяржаўнай установы адукацыі "Сцешыцкая сярэдняя школа"

  1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1.1 Навуковае таварыства навучэнцаў (НТН) арганізуецца з мэтай развіцця пазнавальных інтэрасаў і здольнасцяў навучэнцаў, фарміравання навыкаў навукова - даследчай працы.

1.2 Навуковае таварыства навучэнцаў (далей - НТН) школы - добраахвотнае творчае аб'яднанне навучэнцаў, якія імкнуцца да глыбейшага спазнання дасягненняў у розных абласцях навукі, тэхнікі і культуры; да развіцця творчага мыслення, павышэння свайго інтэлектуальнага патэнцыялу; да набыцця навыкаў навукова-даследчай і дасведчана-эксперыментальнай дзейнасці пад кіраўніцтвам педагогаў і іншых спецыялістаў.

1.3 НТН мае сваю назву, эмблему, дэвіз.

1.4 Членамі  навуковага таварыства могуць быць навучэнцы 4- 11-х класаў, якія выявілі жаданне працаваць у НТН, маюць схільнасць да творчай дзейнасці і рэкамендаваныя настаўнікамі або членамі НТН.

1.5  НТН ствараецца, рэарганізуецца і ліквідуецца Загадам дырэктара школы на падставе прадстаўлення ініцыятыўнай групы навучэнцаў, узначаленай намеснікам дырэктара па асноўнай дзейнасці.

1.6 У сваёй дзейнасці НТН кіруецца Статутам школы і дадзеным Палажэннем

 

  1. АСНОЎНЫЯ ФУНКЦЫІ НАВУКОВАГА ТАВАРЫСТВА НАВУЧЭНЦАЎ

Асноўнымі функцыямі дзейнасці  НТН з'яўляюцца:

2.1. Стварэнне ўмоў для самавызначэння, самарэалізацыі і развіцця навучэнцаў.

2.2. Планаванне дзейнасці НТН.

2.3. Аказанне навукова-метадычнай і арганізацыйнай падтрымкі членам НТН.

2.4. Аналіз дзейнасці НТН.

 

  1. ЗАДАЧЫ ДЗЕЙНАСЦІ

3.1. Ажыццяўляць:

  • распрацоўку плана работы НТН;
  • каардынацыю дзейнасці членаў НТН;
  • ацэнку дзейнасці членаў НТН;
  • прапаганду дасягненняў навукі, тэхнікі, літаратуры, мастацтва;

3.2. Удзельнічаць у:

  • матэрыяльна-тэхнічным і навукова-інфармацыйным забеспячэнні дзейнасці членаў НТН, у тым ліку і з выкарыстаннем на дамоўнай аснове базы розных устаноў (ВНУ, устаноў дадатковай адукацыі, бібліятэк і г.д.);
  • арганізацыі прадметных тыдняў.

3.3. Развіваць:

  • навыкі навукова-даследчай і дасведчана-эксперыментальнай дзейнасці ў навучэнцаў;
  • уменні самастойна знаходзіць, аналізаваць, сістэматызаваць і выкарыстоўваць у сваёй дзейнасці інфармацыю;
  • уменні ўжываць на практыцы атрыманыя веды;
  • навыкі выкарыстання прыбораў і абсталявання;
  • навыкі афармлення сваіх прац;
  • навыкі публічнага выступлення.

3.4. Фарміраваць:

  • традыцыі НТН;
  • навуковы светапогляд членаў НТН;
  • усвядомлены выбар будучай прафесіі.

3.5. Арганізаваць:

  • творчыя сустрэчы з цікавымі людзьмі;
  • мерапрыемствы, якія папулярызуюць навукова-даследчую і дасведчана-эксперыментальную дзейнасць навучэнцаў.
  • 6. Праводзіць:
  • навукова-практычныя канферэнцыі навучэнцаў;
  • рэгулярныя агляды навуковай і навукова-папулярнай літаратуры.

 

  1. ПРАВЫ НАВУКОВАГА ТАВАРЫСТВА НАВУЧЭНЦАЎ

У адпаведнасці са сваёй кампетэнцыяй, усталяванай дадзеным Палажэннем, навуковае таварыства навучэнцаў мае права:

4.1. Звяртацца да адміністрацыі:

  • з хадайніцтвам аб заахвочванні членаў НТН;
  • з прапановамі аб прыцягненні да кіраўніцтва дзейнасцю НТН кваліфікаваных спецыялістаў;
  • за кансультацыямі па пытаннях нарматыўна-прававога забеспячэння дзейнасці НТН;
  • з прапановамі па паляпшэнні арганізацыі дзейнасці НТН;
  • з прапановамі па ўліку вынікаў дзейнасці членаў НТН пры іх прамежкавай і выніковай атэстацыі.

4.2. Прымаць удзел у:

  • арганізацыі і правядзенні прадметных тыдняў і школьных тураў прадметных алімпіяд і інтэлектуальных марафонаў;
  • выбары профіляў навучання;
  • распрацоўцы лакальных актаў школы ў межах сваёй кампетэнцыі;
  • навукова-практычных канферэнцыях моладзі рознага ўзроўня.

4.3. Рэкамендаваць:

  • кандыдатуру на пасаду Старшыні НТН;
  • да публікацыі распрацовак членаў НТН;
  • прадстаўнікоў НТН для ўдзелу ў навукова-практычных канферэнцыях рознага ўзроўня;
  • выключыць з членаў НТН навучэнцаў, якія маюць праблемы з навучаннем і парушаючых лакальныя акты школы.

4.4. Карыстацца:

  • матэрыяльна-тэхнічнай базай школы і іншых арганізацый, супрацоўнічаючых са школай;
  • школьнымі інтэрнэт-рэсурсамі.

4.5. Прымаць рашэнні:

  • аб арганізацыі ў сваім складзе розных секцый, зацвярджэнні планаў іх працы і прызначэнні іх кіраўнікоў;
  • аб выбарах намеснікаў старшыні.

 

  1. АДКАЗНАСЦЬ НАВУКОВАГА ТАВАРЫСТВА НАВУЧЭНЦАЎ

Навуковае таварыства навучэнцаў нясе адказнасць за:

5.1. выкананне плана работы НТН;

5.2. выкананне прынятых рашэнняў і рэкамендацый;

5.3. вынікі вучэбнай дзейнасці членаў НТН.

 

  1. АРГАНІЗАЦЫЯ РАБОТЫ НАВУКОВАГА ТАВАРЫСТВА НАВУЧЭНЦАЎ

6.1. Навуковае таварыства навучэнцаў па ўзгадненні з дырэктарам школы можа прыцягваць для сваёй работы любых спецыялістаў.

6.2. Навуковае таварыства навучэнцаў працуе па плану, зацверджанаму адміністрацыяй школы.

6.3. Паседжанні НТН праводзяцца па меры неабходнасці, але не радзей аднаго разу ў чвэрць.

6.4. Кворумам для прыняцця рашэнняў з'яўляецца прысутнасць на паседжанні НТН больш паловы яго членаў.

6.5. Рашэнні прымаюцца простай большасцю галасоў членаў НТН, прысутнічаючых на паседжанні. У выпадку роўнасці галасоў вырашальным з'яўляецца голас Старшыні НТН.

6.6. Непасрэднае кіраўніцтва дзейнасцю НТН ажыццяўляе яго Старшыня, які:

  • вядзе дакументацыю;
  • каардынуе дзейнасць НТН;
  • вядзе паседжанні НТН.

6.7. Выкананне абавязкаў Старшыні НТН ажыццяўляецца на падставе Загада дырэктара школы, па рэкамендацыі НТН.

6.8. Навуковае кіраўніцтва дзейнасцю НТН ажыццяўляе намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці

 

 

 

свернуть

СТАТУТ навуковага таварыства навучэнцаў дзяржаўнай установы адукацыі "Сцешыцкая сярэдняя школа"

СТАТУТ

навуковага таварыства навучэнцаў

дзяржаўнай установы адукацыі "Сцешыцкая сярэдняя школа"

 

          У навуковае таварыства навучэнцаў можа ўступіць кожны вучань, які мае цікавасць да навуковай дзейнасці і атрымаў рэкамендацыю настаўніка-прадметніка.

Уступіць у НТН могуць навучэнцы 4-11класаў. Запіс у навуковае таварыства вызначаецца на падставе жадання навучэнцаў удзельнічаць у навукова-даследчай працы, вынікаў дыягнастычных даследаванняў і рэкамендацый настаўнікаў-прадметнікаў.

          Уступіўшы ў НТН вучань працуе ў адной з секцый, у якой праходзяць не толькі кансультацыі, але і заняткі па развіцці інтэлектуальнага патэнцыялу і творчых здольнасцей.

          Пасля таго, як навучэнцы вызначыліся з тэматыкай сваіх навуковых прац і секцый, у якіх яны будуць працаваць, складаецца расклад кансультацый па кожнай секцыі НТН і вызначаецца месца іх правядзення.

 

Вучань, які ўдзельнічае ў НТН мае права:

  • Абраць форму выканання навуковай працы (рэферат, даклад і г. д.);
  • Атрымаць неабходную кансультацыю ў свайго кіраўніка;
  • Мець індывідуальны графік кансультацый падчас работы над навуковай працай;
  • Атрымаць рэцэнзію на напісаную навуковую працу ў педагогаў, кампетэнтных у дадзенай тэме;
  • Выступіць з канчатковым варыянтам навуковай працы на навукова-даследчай канферэнцыі ў сваёй школе;
  • Прадставіць сваю працу, атрымаўшую высокую адзнаку на канферэнцыі ў горадзе, вобласці;
  • Апублікаваць навуковую працу ў зборніку навуковых прац навучэнцаў.

 

Вучань, які ўдзельнічае ў НТН абавязаны:

  • Рэгулярна ўдзельнічаць у паседжаннях навуковага таварыства;
  • Перыядычна паведамляць аб прамежкавых выніках сваіх даследаванняў кіраўніку секцыі;
  • Звяртацца ў школьную бібліятэку для пошуку неабходнай для даследавання літаратуры, выкарыстанне Інтэрнэт-рэсурсаў;
  • Актыўна ўдзельнічаць у канферэнцыях, конкурсах рознага ўзроўню;
  • Строга выконваць тэрміны выканання навуковых прац;
  • Строга выконваць патрабаванні да выканання навуковай працы.

 

Вучань, які атрымаў высокую адзнаку сваёй даследчай дзейнасці, атрымлівае дадатковы бал па вучэбным прадмеце, з якім звязана тэма яго даследчай працы.

Педагог – кіраўнік даследчай працы навучэнца, якая атрымала высокую адзнаку, мае права на матэрыяльную ўзнагароду з боку адміністрацыі установы адукацыі.

Крыніцай фінансавання і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння НТН з'яўляюцца: дабрачынныя ўклады розных арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў, а таксама асобных грамадзян.

 

Прыняты агульным сходам НТН

 

свернуть

План работы Савета навуковага таварыства навучэнцаў ДУА “Сцешыцкая сярэдняя школа” на 2023/2024 навучальны год

Месяц

Тэматыка паседжання

Кастрычнік

Паседжанне  Савета НТН № 1

Планаванне работы Савета НТН на 2023/2024 навучальны год. Планаванне работы  Секцый  НТН Работа секцый. Змест тэматыкі работы секцый

Лістапад

Паседжанне  Савета НТН № 2

Патрабаванні да даследчай работы

Снежань

Паседжанне  Савета НТН № 3

Падрыхтоўка і правядзенне раённага  конкурса даследчых работ вучняў малодшых класаў і выхаванцаў дзіцячага сада “Я – даследчык”

Студзень

Паседжанне  Савета НТН № 4

Падрыхтоўка і правядзенне школьнага конкурса даследчых прац

Люты

Паседжанне  Савета НТН № 5

Правядзенне практычнага занятку “Методыка абароны даследчых прац

Сакавік

Паседжанне  Савета НТН № 6

Удзел у раенным конкурсе даследчых прац  школьнікаў

Красавік

Паседжанне  Савета НТН № 7

Вынікі ўдзелу ў раенным конкурсе даследчых прац школьнікаў

Май

Паседжанне  Савета НТН № 8

Вынікі работы НТН за 2023/2024 навучальны год

 

свернуть

План работы навуковага таварыства навучэнцаў дзяржаўнай установы адукацыі “Сцешыцкая сярэдняя школа” на 2023/2024 навучальны год

№ п\п

Змест дзейнасці

Час выканання

Адказны

1.     

Паседжанне НТН.

1.      Аналіз работы НТН за мінулы навучальны год

2.      Складанне плана работы на цякучы год

3.      Выбары і зацвярджэнне Савета НТН

4.      Размеркаванне секцый НТН

 

Верасень

Намеснік дырэктара па асн. дзейнасці

Кіраўнік НТН

2.     

1.             Складанне Плана работы Савета НТН

2.             Складанне спіса удзельнікаў НТН на 2023/2024 навучальны год

3.             Планаванне  работы секцый

4.             Распрацоўка тэм, якія прапаноўваюцца навучэнцам для напісання даследчых праектаў, замацаванне кіраўнікоў

5.             Індывідуальныя кансультацыі

 

Кастрычнік

Намеснік дырэктара па асн. дзейнасці

Кіраўнік НТН

3.

1.    Апрацоўка заявак на ўдзел у рабоце школьнага конкурса даследчых работ. Абмеркаванне параметраў рэцэнзіравання прадстаўленых работ

2.    Работа з навуковай літаратурай, накапленне матэрыяла па тэме

3.    Кансультацыі для вучняў

 

Лістапад

Намеснік дырэктара па асн. дзейнасці

Кіраўнік НТН

1.     

1.    Паседжанне НТН “Падрыхтоўка да правядзення агульнашкольнага конкурса даследчых работ навучэнцаў”

2.    Кансультацыі для навучэнцаў

3.    Работа з навуковай літаратурай

4.    Збор матэрыялаў па тэмах даследванняў

 

Снежань

Намеснік дырэктара па асн. дзейнасці

Кіраўнік НТН

5.     

1.    Завяршэнне даследчых прац. Рэцэнзіраванне прац кіраўнікамі

2.    Практычны занятак “Методыка абароны даследчых прац”

3.    Індывідуальныя кансультацыі

 

Студзень

Намеснік дырэктара па асн. дзейнасці

Кіраўнік НТН

4.     

1.    Правядзенне школьнага конкурса даследчых работ  па абароне выбраных тэм даследванняў

2.    Паседжанне НТН  “Аб удзеле членаў НТН у раённым конкурсе даследчых прац” .

 

Люты

Намеснік дырэктара па асн. дзейнасці

Кіраўнік НТН

3.     

1.    Удзел  членаў НТН у раённым  конкурсе  даследчых прац

Сакавік

Намеснік дырэктара па асн. дзейнасці

Кіраўнік НТН

1.     

1.    Стварэнне школьнага банка даследчых прац навучэнцаў

2.    Вынікі ўдзелу ў раённым конкурсе даследчых прац

Красавік

Намеснік дырэктара па асн. дзейнасці

Кіраўнік НТН

2.     

Агульны сход НТН, падвядзенне вынікаў, аналіз работы НТН.

Май

Намеснік дырэктара па асн. дзейнасці

Кіраўнік НТН

свернуть