Занятак "Дажынкі. Хлеб - наша багацце" ў дашкольнай групе

16.09.2024
З мэтай далучэння выхаванцаў да культуры сваёй краіны, народа ў рознаўзроставай групе інтэграванага навучання і выхавання Сцешыцкай сярэдняй школы прайшоу занятак "Дажынкі. Хлеб - наша багацце".


Выхаванцы даведаліся пра нялёгкі шлях хлеба на наш стол. Успомнілі прыказкі і прымаўкі пра збожжа, пагулялі ў гульні “Як хлеб прыйшоў да нас на стол”, разгледзелі беларускія вырабы з гліны, саломы, дрэва, а таксама саламяныя вырабы, якімі упрыгожаны аграгарадок Сцешыцы. Дзякуючы такiм заняткам, выхаванцам прывіваюцца лепшыя духоўныя трыдыцыі, любоў да роднага краю, зямлі.