Гульня «Знаўцы роднай мовы»
06.09.2024У рамках «Тыдня беларускага пісьменства і друку» сярод пачаткоўцаў у Сцешыцкай сярэдняй школе прайшла гульня «Знаўцы роднай мовы».
Дзеці з задавальненнем размаўлялі на роднай мове, адгадвалі загадкі, перакладалі словы на беларускую мову. З цікавасцю слухалі пра беларускія народныя стравы і іх незвычайныя назвы. Дзень прайшоў цікава і пазнавальна.