«Ёсць такая прафесія - Радзіму абараняць»
23.02.2024Выхаванцы дашкольнай групы Сцешыцкай сярэдняй школы далучыліся да акцыі «Ёсць такая прафесія - Радзіму абараняць».
Для дзяцей быў арганізаваны занятак па адукацыйнай галіне «Дзіця і грамадства» «Дзень абаронцы Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь». Выхаванцы разам з бацькамі і выхавальнікамі падрыхтавалі святочную фотагазету «Для мяне заўжды герой, самы лепшы тата мой!» Дзеці з гонарам расказалі пра сваіх татаў, брацікаў, якія служылі ці служаць у арміі. Выхаванцы падрыхтавалі падарункі і прынялі ўдзел у святочным канцэрце, якi падрыхтавалi школьнiкi.