Інфармацыйная гадзіна на тэму "Мы ў Інтэрнэт - прасторы: як абараніцца ад маніпуляцый"
14.03.202313 сакавіка ва ўстанове адукацыі для вучняў 7- 11 класаў адбылася адзіная інфармацыйная гадзіна на тэму "Мы ў Інтэрнэт - прасторы: як абараніцца ад маніпуляцый".
Навучэнцы пазнаёміліся з небяспекамі , якія падпільноўваюць іх у інтэрнэце, пагутарылі наконт гэтых пытанняў, вызначылі шляхі і дзеянні , дзякуючы якім можна пазбегнуць праблем у інтэрнэце і аказаць супраціў дэструктыўным уплывам , якія трапляюць на акаунты карыстальнікаў.