Тыдзень прававых ведаў
17.12.2022Быў распрацаваны і зацверджаны план мерапрыемстваў. Ён быў даведзены да ведама вучняў і настаўнікаў.
Работа ў рамках Тыдня была спланавана такім чынам, каб усе вучні школы былі задзейнічаны ў разнастайных мерапрыемствах. І гэта дало свой плён. Практычна ўсе жадаючыя маглі наведаць любое мерапрыемства ў якасці ўдзельніка або гледача. Кожны дзень быў насычаны цікавымі і змястоўнымі справамі. Мерапрыемствы праведзены на высокім метадычным узроўні.
У ходзе Тыдня былі праведзены:
• Тэматычныя інфармацыйныя і класныя гадзіны пад агульнай тэматыкай “Твае правы і абавязкі”
• Віктарына “Знаёмцеся, правы дзіцяці”
• Прагляд відэафільма “Дзяцінства за калючым дротам”
• Дзелавая гульня “Прававы лабірынт”
• Выстава малюнкаў і плакатаў “Рознакаляровы свет дзяцінства”