Экалагічная сцяжынка ў дзіцячым садзе

23.06.2021
Наша экалагічная сцяжынка мае 8 аб'ектаў: кветнік, яблыня, пянёк, лес, муравейнік,лекавыя расліны, гняздо бусла, агарод.

 

 На працягу вясны, лета і восені выхаванцы наведваюць аб'екты, назіраюць за станам развіцця раслін і птушак (вясной прылятаюць буслы і выводзяць буслянят, у канцы лета адлятаюць). Гаспадыняй экалагічнай сцежкі з'яўляецца Лялька-Траўніца. Яна праводзіць экскурсіі, падарожжы па экалагічнай сцежцы, загадвае загадкі, праводзіць дыдактычныя гульні, розныя пазнавальныя гутаркі ("Яблынька і яе сябры", " У госці да пянька", " Траўкі-мураўкі" і іншыя).