«Добрае слова – і льдзінку растопіць»
15.04.202115 красавіка 2021 года ў рамках супрацоўніцтва з Беларускай праваслаўнай царквой прайшло мерапрыемства “Добрае слова – і льдзінку растопіць” з удзелам святара Валянціна, настаяцеля храма Святога Духа.
Дзеці расказалі вершы, спявалі песні, складалі прыказкі пра дабрыню. У сваю чаргу айцец Валянцін выказаў надзею, што ўсе ўдзельнікі гэтага мерапрыемства ў жыцці будуць добрымі, спагадлівымі і ветлівымі. Мерапрыемства прайшло цікава і павучальна.