У нас сёння Масленіца...

13.03.2021
Ужо традыцыя кожны год святкаваць Масленіцу ў нашай установе адукацыі.

У час мерапрыемства і дзеці, і дарослыя яшчэ раз сустрэліся са звычаямі свайго народа і прынялі ўдзел у гульнях, зайгрышах і жартах. Разам спявалі масленічныя песні, вадзілі карагоды. Кульмінацыяй свята стала спальванне пудзіла Масленіцы.
Прайшлі стагоддзі. Але народнае свята, поўнае жартаў, гульняў і карагодаў, не сышло ў нябыт. Яно і цяпер асветлена радасным чаканнем блізкага цяпла, вясновага абнаўлення прыроды. Свята Масленіца ачышчае нашы душы і вяртае добры настрой