Першы ўрок
02.09.2020У новым навучальным годзе ўстанова адукацыі адчыніла свае дзверы для сямі першакласнікаў.
Першы ўрок прайшоў вельмі цікава, займальна і весела. Дзеці на цягніку адправіліся ў цудоўнае падарожжа ў краіну ведаў. На кожным прыпынку іх чакалі цікавыя заданні і вясёлыя гульні. Першакласнікі з цікавасцю разглядалі падарунак ад прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.