Мерапрыемствы шостага школьнага дня 07.09.2024
07.09.20247 верасня 2024 года у рамках Тыдня беларускага пiсьменства i друку прайшоў жывы часопic "Mой край - Беларусь сiнявокая!" сярод вучняў 1-6 класаў. Дзецi з вялiкiм задавальненнем паглядзелi фiльм пра краявiды нашай Радзiмы, прынялi ўдзел у гульнi на ўважлiвасць "Я люблю Беларусь", адказалi на пытаннi вiктарыны "На колькi добра я ведаю Рэспублiку Беларусь". У канцы мерапрыемства дзецi выказалi свае пачуццi да свайго роднага краю.
7 верасня у рамках Тыдня беларускага пісьменства і друку паміж вучнямі 7-11 класаў прайшла квэст-гульня “Беларускія пісьменнікі ”.
У ёй прымалі ўдзел дзве каманды: “Спадчына” і “Родны кут”. Каманды атрымалі свае маршрутныя лісты. На кожным пункце маршрута каманда выконвала прапанаваныя заданні, атрымлівала за гэта балы, якія заносіліся мадэратарамі ў машрутны ліст. Вучні выконвалі заданні на наступных прыпынках: “ Мой родны кут! Як ты мне мілы!”, “ Зорка Венера ”, “ Зямля пад белымі крыламі ”, “Без чалавечнасі не будзе вечнасці”, “Простае шчасце людское”, “Не шукай ты шчасця, долі на чужым, далёкім полі”.
Гульня навучэнцаў захапіла. У ходзе яе дзецям спадабалася працаваць у камандзе, паказваць свае веды, эрудыцыю. Перамогу атрымала каманда "Спадчына."