Министерство образования Республики Беларусь
Управление по образованию, спорту и туризму Вилейского райисполкома
Государственное учреждение образования
«Стешицкая средняя школа»
Мы свято чтим память о героях, которые на рассвете 22 июня 1941 года приняли свой первый бой и, не выпустив из рук оружия, погибли на занятом рубеже. Десятки тысяч белорусов сражались на фронтах и в партизанских отрядах, трудились в тылах. Наш долг – помнить о погибших и проявлять неустанную заботу о ветеранах.
В этот знаменательный день октябрята нашей пионерской дружины имени Лизы Чайкиной впервые произнесли слова торжественного обещания, и на шее у них заалели красно-зеленые галстуки.
Учащиеся почтили память защитников Отечества и возложили цветы к памятнику погибших односельчан в годы войны.
Сонечнае надвор’е прыдало бадзёрасці, добрага настрою і спрыту. Дзеці з задавальненнем спаборнічалі, бегалі, гулялі з мячом у розныя гульні. Традыцыйна Дзень здароўя закончыўся сяброўскім чаяпіццем.
На мерапрыемстве дзеці ўспаміналі казкі і казачных герояў, гулялі ў гульні, расказвалі свае любімыя казкі, адпачылі разам з казкай.
Гульня-падарожжа «У казачны лес за пакупкамі».
Для таго каб правільна распараджацца грашыма, дзеці адправіліся ў казачны лес, дзе іх чакалі героі адной з казак. Рабяты ў гульнявой форме вучыліся ўлічваць важнасць і неабходнасць пакупкі, развівалі сваю фінансавую граматнасць.
Ток-шоу «Мая прафесія- фінансіст»
У час мерапрыемства і дзеці, і дарослыя яшчэ раз сустрэліся са звычаямі свайго народа і прынялі ўдзел у гульнях, зайгрышах і жартах. Разам спявалі масленічныя песні, вадзілі карагоды. Кульмінацыяй свята стала спальванне пудзіла Масленіцы.
Прайшлі стагоддзі. Але народнае свята, поўнае жартаў, гульняў і карагодаў, не сышло ў нябыт. Яно і цяпер асветлена радасным чаканнем блізкага цяпла, вясновага абнаўлення прыроды. Свята Масленіца ачышчае нашы душы і вяртае добры настрой.
Вучні з цікавасцю адказвалі на пытанні, шукалі выйсце са складаных жыццёвых сітуацый, выступалі з паведамленнямі. Веды, атрыманыя падчас мерапрыемства, дапамогуць падлеткам зрабіць правільны жыццевы выбар.
20 лютага адбылося спартыўнае свята “Мужчынская размова”. Хлопчыкі з задавальненнем прынялі ўдзел у спартыўнай эстафеце. Астатнія навучэнцы падтрымлівалі іх і падарылі прыгожыя музычныя нумары.
Разумеючы, што зіма - суровы час года, а для птушак самая цяжкая пара, 13.02.2021 года ва ўстанове адукацыі прайшла Акцыя «Экалагічная кармушка», у якой прынялі ўдзел вучні 1-6 класаў
У рамках акцыі «Міншчына спартыўная» адбылася таварыская сустрэча па піянерболе сярод навучэнцаў малодшых класаў.
Што за краіна Шчаслівія? Вядома гэта Беларусь. Падарожжа прайшло на паравозіку па станцыях. Дзецям было вельмі весела і пазнавальна.
Прайшоў трэнінг сярод навучэнцаў 7-11 класаў «Прафілактыка булінга сярод падлеткаў». У ходзе мерапрыемства былі сфарміраваны ўстойлівыя добразычлівыя адносіны ў групе падлеткаў. Навучэнцы набылі навыкі канструктыўна рэагаваць у канфліктнай сітуацыі, навыкі зніжэння агрэсіі.
Вучні пачатковых класаў падрыхтавалі цікавыя паведамленні пра зімуючых птушак нашай мясцовасці. Затым паглядзелі відэафільм «Зімуючыя птушкі», паслухалі іх галасы, адгадалі загадкі пра птушак. Вельмі зацікавілі дзяцей гульні «Пазнай птушку» і «Хто які голас падае», дзе патрэбна было пазнаць птушку па апісанні і, адпаведна, па яе спевах. У заключэнне, склалі памятку «Як карміць зімуючых птушак». Мерапрыемства прайшло цікава і з карысцю для навучэнцаў!
Сустрэча праходзіла ў дружалюбнай атмасферы за кубачкам гарбаты. Дзеці рабілі паведамленні пра ролю інтэрнэта ў жыцці чалавека, зачытвалі вершы, замалёўкі пра карысць і шкоду “сусветнай павуціны”.Размаўляючы пра інтэрнэт і здароўе чалавека, вучні не імкнуліся рашыць праблему чалавецтва. Але, разважаючы, яны вучыліся чуць і слухаць адзін аднаго. У ходзе абмеркавання дзеці вучыліся жывым зносінам – менавіта таму, чаго ніякі камп’ютар не можа даць, таму, чаго сёння так не хапае многім з нас.
Асноўная мэта мерапрыемства – паглыбленне першапачатковых уяўленняў дзяцей аб асноўных правах чалавека, дапамога навучэнцам усвядоміць узаемасувязь правоў і абавязкаў , фарміраванне ў падлеткаў адказнасці за свае ўчынкі, як неад'емнай ўмовы захавання іх правоў. Круглы стол дазволіў падлеткам бліжэй пазнаёміцца са сваімі правамі і абавязкамі, выслухаць даклады сваіх аднагодкаў, даведацца аб магчымых канфліктных сітуацыях, правапарушэннях і спосабах іх урэгулявання. Падводзячы вынікі мерапрыемства, удзельнікі прыйшлі да высновы, што кожнае дзіця мае не толькі правы, але і абавязкі перад грамадствам, аб неабходнасці ведання і выканання законаў і нормаў паводзін не толькі дарослымі, але і дзецьмі.
В рамках акции «Минщина спортивная» состоялось мероприятие «Веселая лыжня»
Малодшыя школьнікі каталіся на лыжах, тапталі “вясёлыя лабірынты”, гулялі ў снежкі. Старшакласнікі правялі першынства па лыжных гонках. Белы пульхны снег стварыў незвычайную прыгажосць і радасць для дзетвары. Дзень прайшоў цікава і захапляльна.
Навучэнцы нашай школы, бацькі і настаўнікі прыклалі крыху фантазіі, гумару і любові - і атрымалася сапраўдная «Навагодняя казка».
Уражвалі сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю вырабы - гэта і мяккія цацкі, прыгажуні-елкі з агеньчыкамі, снегавікі, разнастайныя навагоднія вяночкі, казачныя сюжэтныя карціны. Работы былі выкананы з розных матэрыялаў: паперы, пластыліну, ваты, пенапласту, мішуры, нітак, стужак, пацерак, вушных палачак.
Мы выказваем падзяку дзецям, бацькам, педагогам, якія прынялі актыўны ўдзел у выставе
Паміж вучнямі 7-8 класаў адбыўся шашачны турнір