НАУЧНОЕ ОБЩЕСТВО УЧАЩИХСЯ

ПАЛАЖЭННЕ аб навуковым таварыстве навучэнцаў дзяржаўнай установы адукацыі "Сцешыцкая сярэдняя школа"

  1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1.1 Навуковае таварыства навучэнцаў (НТН) арганізуецца з мэтай развіцця пазнавальных інтэрасаў і здольнасцяў навучэнцаў, фарміравання навыкаў навукова - даследчай працы.

1.2 Навуковае таварыства навучэнцаў (далей - НТН) школы - добраахвотнае творчае аб'яднанне навучэнцаў, якія імкнуцца да глыбейшага спазнання дасягненняў у розных абласцях навукі, тэхнікі і культуры; да развіцця творчага мыслення, павышэння свайго інтэлектуальнага патэнцыялу; да набыцця навыкаў навукова-даследчай і дасведчана-эксперыментальнай дзейнасці пад кіраўніцтвам педагогаў і іншых спецыялістаў.

1.3 НТН мае сваю назву, эмблему, дэвіз.

1.4 Членамі  навуковага таварыства могуць быць навучэнцы 4- 11-х класаў, якія выявілі жаданне працаваць у НТН, маюць схільнасць да творчай дзейнасці і рэкамендаваныя настаўнікамі або членамі НТН.

1.5  НТН ствараецца, рэарганізуецца і ліквідуецца Загадам дырэктара школы на падставе прадстаўлення ініцыятыўнай групы навучэнцаў, узначаленай намеснікам дырэктара па асноўнай дзейнасці.

1.6 У сваёй дзейнасці НТН кіруецца Статутам школы і дадзеным Палажэннем

 

  1. АСНОЎНЫЯ ФУНКЦЫІ НАВУКОВАГА ТАВАРЫСТВА НАВУЧЭНЦАЎ

Асноўнымі функцыямі дзейнасці  НТН з'яўляюцца:

2.1. Стварэнне ўмоў для самавызначэння, самарэалізацыі і развіцця навучэнцаў.

2.2. Планаванне дзейнасці НТН.

2.3. Аказанне навукова-метадычнай і арганізацыйнай падтрымкі членам НТН.

2.4. Аналіз дзейнасці НТН.

 

  1. ЗАДАЧЫ ДЗЕЙНАСЦІ

3.1. Ажыццяўляць:

  • распрацоўку плана работы НТН;
  • каардынацыю дзейнасці членаў НТН;
  • ацэнку дзейнасці членаў НТН;
  • прапаганду дасягненняў навукі, тэхнікі, літаратуры, мастацтва;

3.2. Удзельнічаць у:

  • матэрыяльна-тэхнічным і навукова-інфармацыйным забеспячэнні дзейнасці членаў НТН, у тым ліку і з выкарыстаннем на дамоўнай аснове базы розных устаноў (ВНУ, устаноў дадатковай адукацыі, бібліятэк і г.д.);
  • арганізацыі прадметных тыдняў.

3.3. Развіваць:

  • навыкі навукова-даследчай і дасведчана-эксперыментальнай дзейнасці ў навучэнцаў;
  • уменні самастойна знаходзіць, аналізаваць, сістэматызаваць і выкарыстоўваць у сваёй дзейнасці інфармацыю;
  • уменні ўжываць на практыцы атрыманыя веды;
  • навыкі выкарыстання прыбораў і абсталявання;
  • навыкі афармлення сваіх прац;
  • навыкі публічнага выступлення.

3.4. Фарміраваць:

  • традыцыі НТН;
  • навуковы светапогляд членаў НТН;
  • усвядомлены выбар будучай прафесіі.

3.5. Арганізаваць:

  • творчыя сустрэчы з цікавымі людзьмі;
  • мерапрыемствы, якія папулярызуюць навукова-даследчую і дасведчана-эксперыментальную дзейнасць навучэнцаў.
  • 6. Праводзіць:
  • навукова-практычныя канферэнцыі навучэнцаў;
  • рэгулярныя агляды навуковай і навукова-папулярнай літаратуры.

 

  1. ПРАВЫ НАВУКОВАГА ТАВАРЫСТВА НАВУЧЭНЦАЎ

У адпаведнасці са сваёй кампетэнцыяй, усталяванай дадзеным Палажэннем, навуковае таварыства навучэнцаў мае права:

4.1. Звяртацца да адміністрацыі:

  • з хадайніцтвам аб заахвочванні членаў НТН;
  • з прапановамі аб прыцягненні да кіраўніцтва дзейнасцю НТН кваліфікаваных спецыялістаў;
  • за кансультацыямі па пытаннях нарматыўна-прававога забеспячэння дзейнасці НТН;
  • з прапановамі па паляпшэнні арганізацыі дзейнасці НТН;
  • з прапановамі па ўліку вынікаў дзейнасці членаў НТН пры іх прамежкавай і выніковай атэстацыі.

4.2. Прымаць удзел у:

  • арганізацыі і правядзенні прадметных тыдняў і школьных тураў прадметных алімпіяд і інтэлектуальных марафонаў;
  • выбары профіляў навучання;
  • распрацоўцы лакальных актаў школы ў межах сваёй кампетэнцыі;
  • навукова-практычных канферэнцыях моладзі рознага ўзроўня.

4.3. Рэкамендаваць:

  • кандыдатуру на пасаду Старшыні НТН;
  • да публікацыі распрацовак членаў НТН;
  • прадстаўнікоў НТН для ўдзелу ў навукова-практычных канферэнцыях рознага ўзроўня;
  • выключыць з членаў НТН навучэнцаў, якія маюць праблемы з навучаннем і парушаючых лакальныя акты школы.

4.4. Карыстацца:

  • матэрыяльна-тэхнічнай базай школы і іншых арганізацый, супрацоўнічаючых са школай;
  • школьнымі інтэрнэт-рэсурсамі.

4.5. Прымаць рашэнні:

  • аб арганізацыі ў сваім складзе розных секцый, зацвярджэнні планаў іх працы і прызначэнні іх кіраўнікоў;
  • аб выбарах намеснікаў старшыні.

 

  1. АДКАЗНАСЦЬ НАВУКОВАГА ТАВАРЫСТВА НАВУЧЭНЦАЎ

Навуковае таварыства навучэнцаў нясе адказнасць за:

5.1. выкананне плана работы НТН;

5.2. выкананне прынятых рашэнняў і рэкамендацый;

5.3. вынікі вучэбнай дзейнасці членаў НТН.

 

  1. АРГАНІЗАЦЫЯ РАБОТЫ НАВУКОВАГА ТАВАРЫСТВА НАВУЧЭНЦАЎ

6.1. Навуковае таварыства навучэнцаў па ўзгадненні з дырэктарам школы можа прыцягваць для сваёй работы любых спецыялістаў.

6.2. Навуковае таварыства навучэнцаў працуе па плану, зацверджанаму адміністрацыяй школы.

6.3. Паседжанні НТН праводзяцца па меры неабходнасці, але не радзей аднаго разу ў чвэрць.

6.4. Кворумам для прыняцця рашэнняў з'яўляецца прысутнасць на паседжанні НТН больш паловы яго членаў.

6.5. Рашэнні прымаюцца простай большасцю галасоў членаў НТН, прысутнічаючых на паседжанні. У выпадку роўнасці галасоў вырашальным з'яўляецца голас Старшыні НТН.

6.6. Непасрэднае кіраўніцтва дзейнасцю НТН ажыццяўляе яго Старшыня, які:

  • вядзе дакументацыю;
  • каардынуе дзейнасць НТН;
  • вядзе паседжанні НТН.

6.7. Выкананне абавязкаў Старшыні НТН ажыццяўляецца на падставе Загада дырэктара школы, па рэкамендацыі НТН.

6.8. Навуковае кіраўніцтва дзейнасцю НТН ажыццяўляе намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці

 

 

 

свернуть

СТАТУТ навуковага таварыства навучэнцаў дзяржаўнай установы адукацыі "Сцешыцкая сярэдняя школа"

СТАТУТ

навуковага таварыства навучэнцаў

дзяржаўнай установы адукацыі "Сцешыцкая сярэдняя школа"

 

          У навуковае таварыства навучэнцаў можа ўступіць кожны вучань, які мае цікавасць да навуковай дзейнасці і атрымаў рэкамендацыю настаўніка-прадметніка.

Уступіць у НТН могуць навучэнцы 4-11класаў. Запіс у навуковае таварыства вызначаецца на падставе жадання навучэнцаў удзельнічаць у навукова-даследчай працы, вынікаў дыягнастычных даследаванняў і рэкамендацый настаўнікаў-прадметнікаў.

          Уступіўшы ў НТН вучань працуе ў адной з секцый, у якой праходзяць не толькі кансультацыі, але і заняткі па развіцці інтэлектуальнага патэнцыялу і творчых здольнасцей.

          Пасля таго, як навучэнцы вызначыліся з тэматыкай сваіх навуковых прац і секцый, у якіх яны будуць працаваць, складаецца расклад кансультацый па кожнай секцыі НТН і вызначаецца месца іх правядзення.

 

Вучань, які ўдзельнічае ў НТН мае права:

  • Абраць форму выканання навуковай працы (рэферат, даклад і г. д.);
  • Атрымаць неабходную кансультацыю ў свайго кіраўніка;
  • Мець індывідуальны графік кансультацый падчас работы над навуковай працай;
  • Атрымаць рэцэнзію на напісаную навуковую працу ў педагогаў, кампетэнтных у дадзенай тэме;
  • Выступіць з канчатковым варыянтам навуковай працы на навукова-даследчай канферэнцыі ў сваёй школе;
  • Прадставіць сваю працу, атрымаўшую высокую адзнаку на канферэнцыі ў горадзе, вобласці;
  • Апублікаваць навуковую працу ў зборніку навуковых прац навучэнцаў.

 

Вучань, які ўдзельнічае ў НТН абавязаны:

  • Рэгулярна ўдзельнічаць у паседжаннях навуковага таварыства;
  • Перыядычна паведамляць аб прамежкавых выніках сваіх даследаванняў кіраўніку секцыі;
  • Звяртацца ў школьную бібліятэку для пошуку неабходнай для даследавання літаратуры, выкарыстанне Інтэрнэт-рэсурсаў;
  • Актыўна ўдзельнічаць у канферэнцыях, конкурсах рознага ўзроўню;
  • Строга выконваць тэрміны выканання навуковых прац;
  • Строга выконваць патрабаванні да выканання навуковай працы.

 

Вучань, які атрымаў высокую адзнаку сваёй даследчай дзейнасці, атрымлівае дадатковы бал па вучэбным прадмеце, з якім звязана тэма яго даследчай працы.

Педагог – кіраўнік даследчай працы навучэнца, якая атрымала высокую адзнаку, мае права на матэрыяльную ўзнагароду з боку адміністрацыі установы адукацыі.

Крыніцай фінансавання і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння НТН з'яўляюцца: дабрачынныя ўклады розных арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў, а таксама асобных грамадзян.

 

Прыняты агульным сходам НТН

 

свернуть

План работы Савета навуковага таварыства навучэнцаў ДУА “Сцешыцкая сярэдняя школа” на 2023/2024 навучальны год

План работы

Савета навуковага таварыства навучэнцаў “Эрудыт”

на 2024/2025 навучальны год

 

Месяц

Змест работы

Адказныя

Верасень – лістапад

1. Арганізацыя работы таварыства

Кіраўнік таварыства

2. Зацвярджэнне тэм работ даследчага характару навучэнцаў

Савет таварыства, кіраўнік таварыства

3. Падрыхтоўка да школьнага этапу работ даследчага характару выхаванцаў дашкольных груп і навучэнцаў І ступені агульнай сярэдняй адукацыі “Я – даследчык”

4. Аналіз работы секцый

Кіраўнікі секцый, кіраўнік таварыства

Снежань – люты

1. Правядзенне школьнага этапу работ даследчага характару выхаванцаў дашкольных груп і навучэнцаў І ступені агульнай сярэдняй адукацыі “Я – даследчык”

Савет таварыства, кіраўнік таварыства

2. Удзел у раенным  этапе работ даследчага характару выхаванцаў дашкольных груп і навучэнцаў І ступені агульнай сярэдняй адукацыі “Я – даследчык”

3. Аналіз удзелу ў раенным  этапе работ даследчага характару выхаванцаў дашкольных груп і навучэнцаў І ступені агульнай сярэдняй адукацыі “Я – даследчык”

Сакавік – красавік

1. Правядзенне школьнага этапу конкурсу работ даследчага характару навучэнцаў 5 – 11 класаў

Кіраўнік  таварыства

2. Удзел у раенным этапе конкурсу работ даследчага характару навучэнцаў 5 – 11 класаў

Савет таварыства, кіраўнік таварыства

3. Аналіз удзелу ў раенным  этапе работ даследчага характару навучэнцаў 5 – 11 класаў

4. Аналіз работы за 2024/2025 навучальны год

Кіраўнікі секцый

 

свернуть

План работы навуковага таварыства навучэнцаў дзяржаўнай установы адукацыі “Сцешыцкая сярэдняя школа” на 2023/2024 навучальны год

План мерапрыемстваў

навуковага таварыства навучэнцаў “Эрудыт”

на 2024/2025навучальны год

 

Месяц

Мерапрыемствы

Адказныя

Верасень

Агульны сход таварыства

1. Падвядзенне вынікаў работы таварыства за 2023/2024 навучальны год. Вызначэнне задач на 2024/2025 навучальны год

2. Складанне плана работы на 2024/2025 навучальны год

3. Выбары і зацвярджэнне Савета таварыства

Савет таварыства, кіраўнік таварыства

2. Вызначэнне навучэнцаў для заняткаў у навуковым таварыстве

Кіраўнікі секцый, кіраўнік таварыства

3. Кансультацыі па выбары тэм даслечах работ навучэнцаў

4. Псіхалагічная дыягностыка навучэнцаў

Педагог-псіхолаг

Кастрычнік

1. Складанне спіса  ўдзельнікаў таварыства

Савет таварыства, кіраўнік таварыства

2. Планаванне работы секцый

3. Зацвярджэнне тэм работ даследчага характару

Лістапад

1. Завяршэнне работ даследчага характару выхаванцамі дашкольных груп і навучэнцаў І ступені агульнай сярэдняй адукацыі

даследчых работ выхаванцаў дашкольных груп і навучэнцаў І ступені агульнай сярэдняй адукацыі “Я – даследчык”. Падвядзенне вынікаў

Кіраўнік таварыства

2. Рэцэнзіраванне работ кіраўнікамі

3. Правядзенне  школьнага этапа конкурса

4. Кансультацыйныя заняткі з навучэнцамі па пытаннях даследчай дзейнасці

Снежань

1. Кансультацыі для педагогаў і навучэнцаў па даследчай дзейнасці

Кіраўнік  таварыства,

кіраўнік секцыі пачатковых класаў

2. Удзел у раенным этапе конкурсу даследчых работ выхаванцаў дашкольных груп і навучэнцаў І ступені агульнай сярэдняй адукацыі “Я – даследчык”

Студзень

1. Падвядзенне вынікаў удзелу ў раенным этапе конкурсу даследчых работ выхаванцаў дашкольных груп і навучэнцаў І ступені агульнай сярэдняй адукацыі “Я – даследчык”

Кіраўнікі секцый

2. Прадстаўленне работ даследчага характару навучэнцаў 5 – 11 класаў у секцыях

Люты

1. Кансультацыі для навучэнцаў

Настаўнікі-прадметнікі

Савет таварыства

2. Падрыхтоўка да ўдзелу ў раенным этапе конкурсу работ даследчага характару навучэнцаў 5 – 11 класаў

Сакавік

Красавік

1. Правядзенне школьнага этапу конкурсу работ даследчага характару навучэнцаў 5 – 11 класаў

Кіраўнік таварыства

Кіраўнікі работ

2. Удзел у раенным этапе конкурсу работ даследчага характару навучэнцаў 5 – 11 класаў

Май

Падвядзенне вынікаў

Аналіз работы навуковага таварыства навучэнцаў за 2024/2025 навучальны год

Савет таварыства, кіраўнік таварыства

 

 

 

свернуть

Савет навуковага таварыства навучэнцаў на 2024/2025 навучальны год

Савет навуковага таварыства навучэнцаў на 2024/2025 навучальны год

 

1. Кратовіч Настасся Аляксандраўна - старшыня НТН, навучэнка XI класа

2. Петрашкевіч Святлана Аляксандраўна – кіраўнік НТН, настаўнік беларускай мовы і літаратуры

3. Панарад Андрэй Пятровіч– кіраўнік фізіка-матэматычнай секцыі

4. Баравікова Ірына Уладзіміраўна– кіраўнік секцыі грамадска-гуманітарных навук

5. Баніслаўская Алёна Чаславаўна– кіраўнік прыродазнаўчанавуковай секцыі

6. Іванова Ядвіга Францаўна– кіраўнік секцыі пачатковых класаў і дашкольных груп

7. Іванова Вікторыя Аркадзьеўна – навучэнка XI класа

 

 

Спіс членаў навуковага таварыства навучэнцаў

 

  1. Іванова Вікторыя
  2. Ляшкевіч Марыя
  3. Дарошка Елесей
  4. Яноўская Анастасія
  5. Дайлідзёнак Мілена
  6. Ляшкевіч Кацярына
  7. Іванова Аліна
  8. Іванова Надзея
  9. Іваноў Даніла
  10. Язінская Лізавета
  11. Баніслаўскі Цімур

 

свернуть